ПЛАН работы музея

ПЛАН

работы музея “Спадчына” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №87 г. Мінска”

на 2019/2020 навучальны год

Задача: фарміраванне ў вучняў пазнавальнай цікавасці да мінулага нашых продкаў, пашырэнне культурнага кругагляду вучняў, выхаванне пачуцця адказнасці і пашаны да гістарычнага мінулага сваёй краіны.

 

Месяц

Арганізацыйная работа

Навукова-даследчая і пошукавая работа

Экскурсійна-прапагандысцкая работа

Інструктыўна-метадычная работа

Работа па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні вучняў

Верасень

Пасяджэнне савета музея:

-         падвядзенне вынікаў работы музея за 2019/2020 навучальны год;

-         выбары членаў савета музея, абмеркаванне плана работы музея на 2018/2019 навучальны год

Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Удзел у конкурсе “ Юны натураліст” (намінацыя “Жывая памяць”)

Стварэнне і падрыхтоўка лектарскіх груп, выпрацоўка навыкаў лектарскага майстэрства

Складанне і афармленне матэрыялаў да Дня беларускага пісьменства і Міжнароднага дня пісьменнасці

Экскурсія ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь: наведванне выставы жывапісу, графікі і скульптуры «Сусвет Язэпа Драздовіча», прысвечанай 130-годдзю  мастака.

Кастрычнік

Арганізацыя супрацоўніцтва з дзяржаўнымі музеямі г. Мінска і музеямі ўстаноў адукацыі.

Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Удзел у конкурсе фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі” (намінацыі “Мой дом”, “Дзікі свет”, “Водная прастора”).

 

Наведванне Музея гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры

Навучанне членаў савета музея пытанням тэорыі і практыкі музейнай справы

Наведванне Літаратурнага музея

 М. Багдановіча

Лістапад

Падрыхтоўка матэрыялу да правядзення раёнага конкурсу віртуальных музеяў

Арганізацыя пошукавай работы па тэме “Беларускія нацыянальныя стравы”

Відэападарожжа “Гомель – горад над Сожам”

Складанне і афармленне матэрыялаў на прадметы, якія знаходзяцца ў музеі “Спадчына”

Экскурсія ў Траецкае прадмесце да помніка Язэпу Драздовічу “Вечны вандроўнік”

Снежань

Пасяджэнне савета музея

Работа з даведачнай літаратурай “Этнаграфія Беларусі”

Віртуальная экскурсія “Мясцінамі Адама Міцкевіча…” да 220-годдзя з дня нараджэння паэта

Складанне экскурсіі па музеі “У хаце гаспадара”

Экскурсія ў Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Арганізацыя падрыхтоўкі свята “Ах, калядачкі, бліны-ладачкі…”

Студзень

Арганізацыя тэматычнай выставы да Дня абаронцы Айчыны

Вывучэнне месцазнаходжання і асаблівасцяў нацыянальных паркаў і заказнікаў Рэспублікі Беларусь

 

 

 

 

 

Віртуальная экскурсія “Заказнікі і нацыянальныя паркі Рэспублікі Беларусь”

Стварэнне сцэнарыяў экскурсій па школьным музеі

Правядзенне экскурсіі па музеі “У хаце гаспадара”.

Экскурсія ў Літаратурны  музей Петруся Броўкі

Люты

Арганізацыя тэматычнай выставы да 105-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

Вывучэнне спадчыны нашых продкаў па “Этнаграфіі Беларусі” (складанне артыкулаў на музейныя прадметы)

Відэападарожжа “Мінск знаёмы і незнаёмы”

Экскурсія ў Мемарыяльны музей-майстэрню Заіра Азгура

Правядзенне экскурсіі “У хаце гаспадара”

Акцыя “Гавары са мной па-беларуску” да Міжнароднага дня роднай мовы.

Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку

 

Сакавік

Пасяджэнне савета музея

Беларускія пісьменнікі і паэты: “Іх імёнамі названы вуліцы нашага горада”

Наведванне Музея гісторыі горада Мінска

Стварэнне і правядзенне  экскурсіі  “Крылы ільняныя, або Ручнік у жыцці беларуса”

Экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Экскурсія ў Музей ваеннай гісторыі

Красавік

Арганізацыя выставы мастацкіх твораў на тэму “Чарнобыль – боль кожнага з нас”

Работа з даведачнай літаратурай “Этнаграфія Беларусі”

Экскурсія ў Мемарыяльны комплекс “Трасцянец”

Складанне і афармленне матэрыялаў на прадметы, якія знаходзяцца ў музеі “Спадчына”

Экскурсія ў   Нацыянальны мастацкі музей

Май

Пасяджэнне савета музея

Прэзентацыя праекта  ў выніку пошукавай работы па тэме “Беларускія нацыянальныя стравы”

Экскурсія па вуліцах Трактаразаводскага пасёлка, названых у гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны

Складанне і афармленне справаздачы па рабоце музея

Экскурсія ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Экскурсія ў Музей гісторыі беларускага кіно